Саша Чаджа
сербск.: Саша Чађо | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
13 ліпеня 1989 (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мерсін | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саша Чаджа (сербск.: Саша Чађо, нарадзілася 13 ліпеня 1989 у Сараева) — сербская баскетбалістка, якая гуляе на пазіцыі атакоўнага абаронцы у турэцкім клубе «Істанбул Юніверсітэсі» (Турэцкая ліга); чэмпіёнка Еўропы 2015 года ў складзе зборнай Сербіі.
Кар’ера гульца
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру Саша пачала ў 2006 годзе ў баскетбольным клубе «Младзе Краишник» з Баня-Лукі, з якім выйграла Кубак Рэспублікі Сербскай. Потым яна выступала за сараеўскі «Жалезнічар», выйграўшы двойчы чэмпіянат Босніі і Герцагавіны і адзін раз кубак Босніі і Герцагавіны. У 2009 годзе перабралася ў сербскі чэмпіянат у каманду «Хемафарм» (цяпер «Вршац»), з якой выйграла двойчы Кубак Сербіі (Мілана Цігі Васоевіча) у 2010 і 2012 гадах. У 2013 годзе ў складзе «Партызана» Сашы скарыліся чэмпіянат Сербіі, Кубак Сербіі і Міжнародная жаночая баскетбольная ліга. Сезон 2013/2014 правяла ў румынскай камандзе «Альба-Юлія», сезон 2014/2015 — у турэцкай «Чанык Беледые», з 2015 года гуляе за «Істанбул Юніверсітэсі».
У зборнай
[правіць | правіць зыходнік]Саша прыцягвалася ў моладзевыя зборныя Босніі і Герцагавіны, аднак прыняла рашэнне гуляць менавіта за Сербію. Так яна трапіла ў зборную Сербіі на чэмпіянат Еўропы 2013 гады, дзе і дэбютавала на буйных турнірах. Ва ўсіх 9 гульнях, якія правялі сербкі, Саша набрала 33 ачкі (з іх 11 у гульні супраць Турцыі і 10 супраць Іспаніі), аформіла 18 падбораў і зарабіла 18 персанальных заўваг[1]. На чэмпіянаце свету 2014 года Сербія дайшла да стадыі чвэрцьфіналу: Саша згуляла ў 6 гульнях з 7, набрала 22 ачкі (па 6 ачкоў у гульнях з Кітаем, Турцыяй і Анголай), аформіла 10 падбораў і зарабіла 11 персанальных заўваг[2]. На пераможным для Сербіі чэмпіянаце Еўропы 2015 Саша згуляла ўсяго 6 гульняў з 10, не згуляўшы апошнія тры, набрала адзінае ачко ў матчы супраць Харватыі, аформіла 7 падбораў і зарабіла 7 персанальных заўваг[3]. Перамога Сербіі на жаночым чэмпіянаце Еўропы стала першай для жаночай зборнай і дазволіла ім згуляць на Алімпійскіх гульнях упершыню ў гісторыі[4].
Зноскі
- ↑ Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате Европы 2013 (FIBA) (англ.)
- ↑ Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате мира 2014 (FIBA) (англ.)
- ↑ Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате Европы 2015 (FIBA) (англ.)
- ↑ "Serbia women win EuroBasket title, gain first Olympics berth". espn.go.com(англ.). Associated Press. 29 June 2015. Праверана 29 June 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Еўрабаскета (англ.)
- Профіль на сайце FIBA Архівавана 8 сакавіка 2016. (англ.)
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Сараеве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Сербіі
- Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Ігракі жаночай зборнай Сербіі па баскетболе